Як паведамілі ў офісе Пэлосі, напад адбыўся раніцай. Пол Пэлосі атрымаў траўмы і дастаўлены ў бальніцу; паводле лекараў, яго жыцьцю няма пагрозы. Паліцыя пачала расьсьледаваньне, каб высьветліць прычыны нападу.
Нэнсі Пэлосі — адна з самых высокапастаўленых і вопытных палітыкаў ЗША. Яна дэпутатка Палаты прадстаўнікоў з 1987 году, сьпікерка палаты — з 2007 да 2011 году і з 2019 па цяперашні час.
Пэлосі вядзе актыўную зьнешнепалітычную дзейнасьць: у 2022 годзе яна пабывала зь візытамі ў Армэніі, ва Ўкраіне і на Тайвані. Пасьля візыту Пэлосі на Тайвань Кітай наклаў санкцыі на яе і на яе сямейнікаў.
Нэнсі і Пол Пэлосі ажаніліся ў 1963 годзе. У іх пяцёра дзяцей.