Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве зьявілася вуліца Кастуся Каліноўскага


Кіеў у мірны час, 2015 год
Кіеў у мірны час, 2015 год

Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што 27 кастрычніка Кіеўская рада на сваім пасяджэньні вырашыла перайменаваць больш за 40 вуліц, завулкаў і плошчаў, назвы якіх зьвязаныя з Расеяй і савецкім мінулым.

Сярод перайменаваных аказалася вуліца Астраханская, якая цяпер будзе называцца вуліцай Кастуся Каліноўскага.

Сярод іншых перайменаваньняў:

  • вуліца Карла Маркса — вуліца Ёгана Вольфганга Гётэ;
  • вуліца Краснадарская — вуліца Голды Мэір;
  • завулак Аляксандра Бястужава — завулак Кузьмы Скрабіна;
  • плошча Герояў Брэсту — плошча Чарнабаеўская;
  • вуліца Маршала Цімашэнкі — вуліца Ляўка Лук’яненкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG