Пасьля аповеду пра свае творчыя пляны ён выказаў занепакоенасьць сытуацыяй у сьвеце і пэрспэктывай ядзернай вайны, якую можа распачаць Расея. Марцін пашкадаваў, што ў яго няма сапраўднага дракона, каб даляцець да Крамля.
Пісьменьнік расказаў, што на пачатку ягонай кар’еры чытачы аддавалі перавагу навуковай фантастыцы пра заваяваньне космасу; потым у моду ўвайшлі сцэнары зомбі-апакаліпсісу. «Але цяпер, — заявіў ён, — маё бачаньне сьвету робіцца ўсё больш пэсымістычным. Мы сутыкнуліся з пандэміяй і зноў з пагрозай ядзернай вайны. Што, калі Пуцін сапраўды ўжыве ядзерную бомбу? Што рабіць асабіста мне? Хацеў бы я сесьці на дракона і паляцець у Крэмль!»
Джордж Р.Р. Марцін — адзін з самых вядомых сучасных пісьменьнікаў-фантастаў. Тэлесэрыял «Гульня тронаў», зьняты для канала HBO па яго цыклі «Песьні лёду і полымя» ў 2011–2019 гадах, шматлікія крытыкі абвясьцілі галоўным сэрыялам 2010-х гадоў, ён атрымаў дзясяткі прэмій. У сэрыяле расказваецца пра барацьбу дынастый у выдуманым каралеўстве Вэстэрас і іх сумеснай вайне з пагрозай усяму сьвету — арміяй хадзячых мерцьвякоў. Зараз у эфір выйшаў яго прыквэл — «Дом дракона», а Марцін працуе над чарговай кнігай сагі — «Ветры зімы».