28 верасьня Аляксандар Лукашэнка раптоўна наведаў самаабвешчаную Рэспубліку Абхазію — грузінскую тэрыторыю, незалежнасьць якой прызнала толькі Расея і некалькі невялікіх аддаленых краін. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч разважае, чаму раней, нягледзячы на шматлікія запрашэньні, беларускі лідэр устрымліваўся ад падобных візытаў, і як цяперашні візыт паўплывае на беларусаў.