Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На працэсе па «справе БелаПАН» пачаліся спрэчкі бакоў, абвешчаны перапынак да 3 кастрычніка


Ірына Леўшына, Дзьмітрый Наважылаў, Андрэй Аляксандраў, Ірына Злобіна.
Ірына Леўшына, Дзьмітрый Наважылаў, Андрэй Аляксандраў, Ірына Злобіна.

Як стала вядома BPN, на працэсе па «справе БелаПАН» пачаліся спрэчкі бакоў. Чарговае пасяджэньне суду адбылося 28 верасьня, пасьля чаго быў абвешчаны перапынак да 3 кастрычніка.

Судовыя пасяджэньні праходзяць у закрытым рэжыме, іх удзельнікі далі падпіску аб неразгалошваньні.

Судзьдзя Менскага абласнога суду Вячаслаў Тулейка вядзе працэс з 6 чэрвеня. 29 чэрвеня ён абвясьціў перапынак у сувязі з правядзеньнем экспэртызы. Разьбіральніцтва мусіла аднавіцца 12 верасьня, але з прычыны хваробы аднаго з удзельнікаў было адкладзена да 21 верасьня.

Абвінавачаныя — галоўны рэдактар і дырэктар БелаПАН Ірына Леўшына, былы дырэктар Дзьмітрый Наважылаў, былы намесьнік дырэктара мэдыямэнэджар Андрэй Аляксандраў і яго жонка Ірына Злобіна. Фігуранты справы абвінавачваюцца ў стварэньні «экстрэмісцкага фармаваньня» (Аляксандраў, Леўшына, Наважылаў), «здрадзе дзяржаве» (Аляксандраў, Злобіна), нявыплаце падаткаў (Аляксандраў, Наважылаў), падрыхтоўцы грамадзян для ўдзелу ў беспарадках (Аляксандраў, Злобіна, якія аплачвалі штрафы ўдзельнікам пратэстаў). Усе чацьвёра прызнаныя палітвязьнямі.

Аляксандрава і Злобіну затрымалі 12 студзеня 2021 году, Леўшыну і Наважылава — 18 жніўня таго ж году.

Паводле зьвестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, за кратамі цяпер 31 прадстаўнік СМІ. Сама асацыяцыя дэ-юрэ ліквідаваная ўладамі і працуе за мяжой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG