Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хворы на сухоты Павал Вінаградаў месяц правёў у ШЫЗА, у палітвязьня не было сувязі з роднымі


Павал Вінаградаў, архіўнае фота
Павал Вінаградаў, архіўнае фота

Цяпер яго на шэсьць месяцаў зьмясьцілі ў адмысловую палату для хворых на сухоты.

Як стала вядома Свабодзе, у ШЫЗА Павал Вінаградаў трапіў пасьля таго, як «назьбіраў» шэсьць рапартаў аб парушэньнях у калёніі. Увесь мінулы месяц ён ня мог ліставацца з роднымі і не атрымліваў інфармацыі з волі. Ім пра стан Вінаградава таксама нічога не паведамлялі.

Цяпер Павал Вінаградаў знаходзіцца ў адмысловай палаце для хворых на сухоты. Яго там трымаюць аднаго, кантакту зь іншымі вязьнямі ў Вінаградава няма, аднак ён атрымаў магчымасьць ліставацца.

У сярэдзіне ліпеня 2022 г. у палітвязьня на рэнтгене знайшлі пляму ў лёгкіх. Павел прайшоў курс антыбіётыкаў, але гэта не прынесла плёну. Напрыканцы ліпеня яго перавялі ў аршанскую папраўчую калёнію № 12, вядомую тым, што там утрымліваюцца і лечацца асуджаныя, хворыя на актыўную форму сухотаў.

Блогера і грамадзкага актывіста Паўла Вінаградава затрымалі 22 сьнежня 2021 году ў ягоным дома ў Беразіно. Акрамя арганізацыі і падрыхтоўкі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, Вінаградава таксама абвінавацілі ў распальваньні варожасьці і паклёпе на Лукашэнку. Палітвязьня асудзілі на 5 гадоў пазбаўленьня волі за адзін пост у Фэйсбуку.

У турме Павал схуднеў на 36 кіляграмаў.

  • Павал раней ужо быў палітвязьнем. У 2008 годзе быў фігурантам «Справы чатырнаццаці», заведзенай за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў, асуджаны на 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову. З 2010 году – актывіст кампаніі «Гавары праўду». Пасьля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў арыштаваны 5 студзеня 2011 году. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх, а таксама ў зьнявазе дзяржаўных сымбаляў, і асуджаны на 4 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў івацэвіцкай калёніі № 22 «Ваўчыныя норы». Вызвалены праз памілаваньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG