Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля заявы Лукашэнкі аб «антыдзяржаўнай кляацы» ў прыватнай школе на яе дырэктара завялі крымінальную справу


Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота.
Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота.

Пра завядзеньне крымінальнай справы супраць дырэктара менскай прыватнай школы «Смарт Скул» паведаміў Сьледчы камітэт.

Па дадзеных сьледзтва, 15 верасьня ў памяшканьні школы вучаніца атрымала цялесныя пашкоджаньні. СК сьцьвярджае, што «54-гадовая кіраўнік юрыдычнай асобы і іншыя супрацоўнікі ўстановы ўсяляк спрабавалі схаваць інцыдэнт, не забясьпечылі бясьпеку правядзеньня заняткаў і кантроль за паводзінамі выхаванцаў».

Дзеяньні дырэктара кваліфікаваныя паводле ч. 2 арт. 424 Крымінальнага кодэксу (злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі). Паведамляецца, што падчас расьсьледаваньняў «будзе праверана правамернасьць аказаньня адукацыйных паслуг названай установай».

Як мяркуецца, менавіта гэты інцыдэнт абмяркоўваў Аляксандар Лукашэнка раніцай 20 верасьня на сустрэчы з дзяржсакратаром Савету бясьпекі Аляксандрам Вальфовічам.

«Ня нейкі там траўматычны, як яны пішуць, пісталет. Гэта быў дзіцячы пісталет з гумовымі так званымі шарыкамі гэтымі, — сказаў Лукашэнка. — Ён трапіў дзяўчынцы ў вока. Яна была ў акулярах. Разьбіў шкло і пашкодзіў вока. З гэтага зрабілі надзвычайшчыну. Я даручыў разабрацца. Пачалі разьбірацца, а там кіраўніцтва школы, гэта па першай інфармацыі, яны ж на дух не ўспрымаюць беларускую дзяржаву. Гэта што, там муць нейкая, нейкая кляака ўтварылася антыдзяржаўная? Ну, 26 дзяцей. Ну што гэта за школа?!».

Кажучы пра школу, дзе пацярпела дзіця, Лукашэнка заявіў, што яна зарэгістраваная на тэрыторыі прыватнага прадпрыемства, «якое ні халеры ня робіць па статуце». Ён таксама выказаў думку, што нехта плянуе «гэтую зямельку прыкарманіць і пабудаваць там жыльлё».

Лукашэнка заявіў, што трэба «зачысьціць усё да немагчымасьці ў сыстэме адукацыі» і ўвесьці ліцэнзаваньне, прычым «з учорашняга дня». «Народная адукацыя, школы, ВНУ — гэта ня тая сфэра, дзе мы жартаваць павінны», — сказаў Лукашэнка.

Па зьвестках BPN, у аддзелах кадраў навучальных устаноў пры прыёме на працу выкладчыкаў правяраюць па базе неляяльных, куды ўключаныя ня толькі затрыманыя на акцыях пратэсту, але і тыя, хто падпісваўся за асноўных альтэрнатыўных прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG