Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтамабіль прэзыдэнта Ўкраіны трапіў у ДТЗ у Кіеве


Картэж прэзыдэнта Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага, архіўнае фота
Картэж прэзыдэнта Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага, архіўнае фота

Уладзімір Зяленскі трапіў у ДТЗ у сталіцы сваёй краіны.

Сам прэзыдэнт сур’ёзна не пацярпеў, але для ягонага кіроўцы выклікалі хуткую дапамогу.

Паводле памочніка Зяленскага Сяргея Нікіфарава, у аварыю трапілі адразу некалькі машын: легкавік урэзаўся ў аўтамабіль зь Зяленскім і картэж, які яго суправаджаў.

«Мэдыкі, якія суправаджалі кіраўніка дзяржавы, аказалі кіроўцу аўтамабіля экстраную дапамогу і апэратыўна перадалі яго хуткай дапамозе. Лекар агледзеў прэзыдэнта, сур’ёзных траўм ня выяўлена», — напісаў Нікіфараў.

Ён дадаў, што праваахоўныя органы Ўкраіны высьвятляюць усе акалічнасьці аварыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG