«Вясна» спасылаецца на ліст палітвязьня Акіхіра Гаеўскага-Ханада.
Паводле ліста, пракурор агучыў прапанаваныя тэрміны пакараньняў у справе 10 палітвязьняў. Агулам на ўсіх — 94 гады пазбаўленьня волі.
Пракурор запрасіў наступныя тэрміны зьняволеньня:
- Аляксандру Францкевічу — 17 гадоў;
- Акіхіра Гаеўскаму-Ханада — 16 гадоў;
- Марфе Рабковай — 15 гадоў;
- Аляксею Галаўко — 12 гадоў;
- Паўлу Шпетнаму, Мікіту Дранцу, Аляксандру Казлянку, Андрэю Чапюку — па 6 гадоў;
- Андрэю Марачу і Данілу Чулю — па 5 гадоў.
Прысуд па гэтай справе 6 верасьня ў Менскім гарадзкім судзе а 15-й гадзіне мае агучыць судзьдзя Раман Бізюк.