Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі добраахвотнік загінуў падчас наступу на Херсоншчыне, некалькі беларусаў параненыя


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Страты здарыліся ў беларускім батальёне «Тэрор», які раней быў часткай палка імя Кастуся Каліноўскага, але нядаўна ад яго адкалоўся, паведамляе «Наша Ніва». Паводле выданьня, машына з байцамі была падбітая мінай або снарадам, кіроўца загінуў.

Яшчэ некалькі беларусаў, атрымалі раненьні, але ўсе яны жывыя, знаёмыя з імі байцы лічаць, што раненьні лёгкія.

Батальёнам «Тэрор» кіруюць Радыён «Гена» Батулін і Алег «Вараг» Васільеў.

Нядаўна, пасьля ўнутранага канфлікту Батуліна і Васільева з кіраўніцтвам палка Каліноўскага, батальён «Тэрор» адкалоўся ад палка і далучыўся да іншай часьці Ўзброеных сілаў Украіны, пакінуўшы за сабой назву «Тэрор».

На сёньня ў розных злучэньнях на ўкраінскім баку загінулі 12 беларусаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG