Па словах губэрнатара Вячаслава Гладкова, пажар адбыўся з прычыны гарачага надвор’я, ніхто не пацярпеў. Як адзначае «Медуза», губэрнатар дадаў, што ў мэтах бясьпекі жыхароў кіраўнік Валуйскага раёну арганізаваў вываз і разьмяшчэньне людзей у санаторыі «Чырвоная Паляна».
Папярэдні раз пажар на складзе боепрыпасаў у Цімонаве здарыўся менш як тыдзень таму, 18 жніўня. Вёска Цімонава знаходзіцца прыкладна за 50 кілямэтраў ад мяжы з Украінай. Пра тое, што стала прычынай, тады афіцыйна не паведамлялася.