Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп расказаў аб абмеркаваньні з Пуціным скарачэньня ядзерных арсэналаў


Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін
Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што абмяркоўваў пытаньне ядзернага раззбраеньня з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Паводле яго слоў, лідэры маюць намер падключыць да дыялёга Кітай.

Як паведаміў Трамп, тэма абмяркоўвалася падчас візыту Пуціна на Аляску. «У нас больш за ўсё ядзернай зброі, — сказаў Трамп, — Расея на другім месцы, і Кітай на трэцім. Яны моцна адстаюць ад нас, але дагоняць ужо праз пяць гадоў». Дыялёг з Пуціным ён назваў «добрым», заявіўшы, што добрай аказваецца «кожная размова» з прэзыдэнтам Расеі.

Перад паездкай у Анкарыдж 14 жніўня прэзыдэнт Расеі расказаў перад Саветам бясьпекі, што можа ўключыць пытаньні ядзернай зброі ў магчымую зьдзелку па Украіне, якія будуць абмяркоўвацца з Трампам. Паводле яго слоў, выхад на «дамоўленасьці ў галіне кантролю над стратэгічнымі наступальнымі ўзбраеньнямі» магчымы падчас далейшых перамоваў з Вашынгтонам.

У 2026 годзе заканчваецца апошні дагавор аб кантролі над ядзернымі ўзбраеньнямі, заключаны паміж ЗША і Расеяй, СНУ-III. Пагадненьне выконваецца толькі часткова — Масква заявіла, што прыпыняе ўдзел у ім пасьля пачатку ўварваньня ва Украіну.

Згодна з угодай, ЗША і Расея могуць трымаць у гатовым да прымяненьня стане ня больш за 1550 ядзерных боезарадаў для кожнай з краін. Агульны лік носьбітаў абмяжоўваюцца сямюстамі. Дагавор не ахоплівае стратэгічныя ўзбраеньні іншых краін, у тым ліку Кітая.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG