Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іншаземцам зь беларускімі каранямі будзе прасьцей атрымаць від на жыхарства ў Беларусі. Але ня ўсім


Менск спрасьціў парадак наданьня сталага віду на жыхарства для грамадзян сумежных краінаў Захаду, якія маюць беларускія карані, вынікае з заявы начальніка Дэпартамэнта грамадзянства і міграцыі МУС Аляксея Бягуна.

Раней улады абвясьцілі пра бязьвізавы рэжым для жыхароў Літвы, Латвіі і Польшчы, але не Эстоніі. У статыстыцы, якую рэгулярна публікуе Дзяржаўны памежны, эстонскія грамадзяне не фігуруюць.

«Наступным крокам Міністэрства ўнутраных спраў, узгодненым з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі, зьяўляецца ўстанаўленьне спрошчанай працэдуры атрыманьня дазволу на пастаяннае пражываньне грамадзянамі дзяржаў, якія мяжуюць з Рэспублікай Беларусь, што маюць этнічныя карані ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама зьяўляюцца этнічнымі беларусамі», — заявіў Бягун.

Паводле яго, спрошчаная працэдура прадугледжвае скарачэньне тэрмінаў разгляду хадайніцтваў, а таксама зьмену самой працэдуры разгляду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG