Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сьвяткаваньні БНР-100 сілавікі тэставалі радыёэлектронныя стрэльбы, каб у 2020 змагацца з пратэстамі, а ў 2022 дапамагаць Расеі ў вайне


Дрон, ілюстрацыйнае фота
Дрон, ілюстрацыйнае фота

Радыёэлектроннымі стрэльбамі нэўтралізуюць бесьпілётнікі розных сыстэмаў і мадыфікацыяў. Выраб выявіўся дзейсным і актыўна выкарыстоўваецца.

Youtube-канал «Партызанская хваля» апублікаваў расьсьледаваньне, у якім паказаў, дзе і для чаго ўжываюць радыёэлектронныя стрэльбы «Гроза» і «Гроза-С». Гэта адбьывалася на сьвяткаваньні 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, падчас пратэстаў супраць рэжыму Лукашэнкі ў 2020-м і ў вайне супраць Украіны.

«КБ Радар» — кіроўная кампанія холдынгу «Сістэмы Радыёлакацыі», падначаленага Дзяржаўнаму вайскова-прамысловаму камітэту, які ўзначальваў цяперашні прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка. Яе радыёэлектронныя гарматы «Гроза» выкарыстоўваюць сілавыя ведамствы Беларусі.

Яны дапамагалі, напрыклад, памежнаму камітэту адшукаць і перахапіць дроны кантрабандыстаў з цыгарэтамі. Але гэтая беларуская распрацоўка выкарыстоўваецца і ў войнах.

Расейскае выданьне «Военно-промышленный курьер» напісала, што «Гроза-С» пазбавіла вырабы ЗША пераваг на пэўным этапе вайны ў Сырыі, а цяпер, сьцьвярджаюць аўтары расьсьледаваньня, гэтыя радыёэлектронныя гарматы дапамагаюць расейцам у акупацыі Ўкраіны.

У прыватнасьці, «Гроза» можа нэўтралізаваць бесьпілётнік Bayraktar, якім карыстаюцца Ўзброеныя сілы Ўкраіны. Зрэшты, украінцы маюць свае сыстэмы нэўтралізацыі варожых бесьпілётнікаў.

Антыдронавыя стрэльбы дэманстравалі асабіста Лукашэнку яшчэ ў кастрычніку 2018 году, прычым за паўгода да гэтага, згодна з інфармацыяй «Партызанскай хвалі», сілавікі тэставалі «Грозу» на сьвяткаваньні 100-годзьдзя БНР. У той дзень каля 10 дронаў зьніклі і не вярнуліся да гаспадароў.

«Гроза» глушыць сыгналы пульту кіраваньня бесьпілётнікам і за 1–2 хвіліны захоплівае кантроль над ім. У 2020 годзе менавіта такімі стрэльбамі сілавікі намагаліся зьбіць як мага болей дронаў, каб перашкодзіць каардынацыі пратэстоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG