9 жніўня Радыё Свабода прадставіць першы эпізод падкасту «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020-га». Ён расказвае аб пратэстах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі з гледзішча сілавікоў. Ня толькі пра іхную падрыхтоўку і сам гвалт, але пра іхныя страхі і слабасьці. Пра тое, як усё выглядала знутры. Пра гэта расказваюць былыя сілавікі, чыноўнікі і тыя, хто пра ўсё вырашаў, хоць і ня думаў, што пра гэта стане вядома.