Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбуйнейшыя тэхнічныя ўнівэрсытэты Чэхіі прымуць беларускіх абітурыентаў, але пасьля вэрыфікацыі


Прарэктар ЧТУ Олдржых Стары, Дзьмітры Мятліцкі (Задзіночаньне беларускіх студэнтаў), Алена Ціхановіч, рэктар ЧТУ Войцех Пэтрачэк, Крысьціна Шыянок, Аляксандар Паршанкоў (Беларускі інстытут у Празе)
Прарэктар ЧТУ Олдржых Стары, Дзьмітры Мятліцкі (Задзіночаньне беларускіх студэнтаў), Алена Ціхановіч, рэктар ЧТУ Войцех Пэтрачэк, Крысьціна Шыянок, Аляксандар Паршанкоў (Беларускі інстытут у Празе)

Каб трапіць на навучаньне ў чэскія ВНУ, дзе ёсьць «крытычныя спэцыяльнасьці», будучыя студэнты павінны прайсьці вэрыфікацыю: што яны не зьяўляюцца супрацоўнікамі сілавых структураў і не зьбіраюцца працаваць на карысьць рэжымаў Лукашэнкі ці Пуціна.

Офіс Сьвятланы Ціханоўскай паведаміў, што афіцыйныя прадстаўніцы беларускай нацыянальнай меншасьці Крысьціна Шыянок і Алена Ціхановіч разам з Задзіночаньнем беларускага студэнцтва Чэхіі цяпер сустракаюцца з кіраўніцтвам чэскіх унівэрсытэтаў, дзе ёсьць «крытычныя спэцыяльнасьці», на якіх у Чэхіі праз вайну ва Ўкраіне забаранілі вучыцца беларусам.

Сустрэчы ўжо адбыліся з рэктарамі найбуйнейшага ў Чэхіі тэхнічнага ўнівэрсытэту ў Празе (ČVUT) і найбуйнейшага чэскага хімічнага ўнівэрсытэту — Вышэйшай хімічна-тэхналягічнай школы ў Празе (VŠCHT).

Яны дамовіліся, што ўнівэрсытэты будуць прымаць гарантыйныя лісты, падпісаныя прадстаўнікамі нацыянальнай меншасьці. Для атрыманьня такога ліста студэнты праходзяць вэрыфікацыю — што яны не зьяўляюцца супрацоўнікамі сілавых структураў і не зьбіраюцца працаваць на карысьць рэжымаў Лукашэнкі ці Пуціна.

Навучаньне беларусаў і беларусак у найстарэйшым тэхнічным унівэрсытэце Эўропы мае даўнія традыцыі. У 1920–1930 гадах у Чэскім тэхнічным унівэрсытэце вучыліся ад 150 да 200 беларускіх студэнтаў. З таго часу ЧТУ заўсёды быў адкрыты для беларусаў, а пасьля пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе ён адным з першых пачаў дапамагаць перасьледаваным беларускім студэнтам і зьбіраецца рабіць гэта і далей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG