Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпром» абвясьціў аб адключэньні яшчэ адной турбіны «Паўночнага патоку – 1»


«Газпром» абвясьціў, што з 27 ліпеня спыніць працу яшчэ адной турбіны газаправоду «Паўночны паток – 1», скарачаючы такім чынам аб’ём пампаванага газу да 20% ад плянавай магутнасьці.

Паводле заявы карпарацыі, газатурбіннаму рухавіку на кампрэсарнай станцыі «Партовая» патрабуецца плянавы капітальны рамонт і тэхнічнае абслугоўваньне. З 27 ліпеня прадукцыйнасьць «Паўночнага патоку – 1» складзе ня больш за 33 млн кубамэтраў газу за дзень.

Тым часам міністры эканомікі краінаў ЭЗ маюць сёньня ў Брусэлі прыняць надзвычайны плян скарачэньня спажываньня газу. Мэта гэтага пляну — зьнізіць рызыкі, якія могуць узьнікнуць у выніку поўнага спыненьня паставак газу з Расеі. Згодна з крыніцамі ў дыпляматычных колах, прапанаваны Эўракамісіяй плян прадугледжвае скарачэньне нацыянальнага спажываньня газу ў пэрыяд з 1 жніўня 2022 году па 31 сакавіка 2023 году на 15 працэнтаў.

  • «Паўночны паток – 1» — асноўны газаправод, па якім расейскі газ паступае ў Нямеччыну і іншыя краіны Эўразьвязу. Яго плянавая магутнасьць — 167 млн кубамэтраў на дзень. З чэрвеня «Газпром» пачаў зьніжаць абʼёмы пампаваньня газу, тлумачачы гэта неабходнасьцю рамонту турбін. Спачатку магутнасьць упала да 100 млн кубамэтраў за суткі, затым да 67 млн кубамэтраў.
  • Турбіны «Газпрому» вырабленыя нямецкай фірмай Siemens, іх тэхнічнае абслугоўваньне адбываецца ў Канадзе. Абедзьве краіны далучыліся да санкцый супраць Расеі.
  • Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц і міністар эканомікі Робэрт Габэк неаднаразова заяўлялі, што лічаць прычыну зьніжэньня паставак расейскага газу ў Эўропу не тэхнічнай, а палітычнай, і абвінавачвалі Расею ў вядзеньні «газавай вайны» супраць краін ЭЗ. Масква абвінавачаньні катэгарычна адмаўляе.
  • Расейскія пастаўкі складалі каля 40% усяго прыроднага газу, які выкарыстоўваецца ў Эўразьвязе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG