З базы МУС Расеі вынікае, што палітыка абʼявілі ў крымінальны вышук.
Гэта другое затрыманьне Леаніда Гозмана ў Маскве за апошні час. 15 ліпеня яго ўжо дапытвалі ў якасьці падазраванага ў крымінальнай справе аб неапавяшчэньні аб атрыманым грамадзянстве Ізраіля. Гэта прадугледжвае пакараньне ў выглядзе штрафу да 200 тысяч рублёў (або ў памеры заработнай платы за пэрыяд да аднаго году) або абавязковых работ на тэрмін да 400 гадзін. Палітыка выклікалі ў Сьледчы камітэт, але пасьля адпусьцілі, прызначыўшы допыт на 25 ліпеня.
Гозман у размове з The Insider выказаў думку, што такім чынам улады спрабуюць прымусіць яго зьехаць з краіны.
Адвакат расказаў, што палітык апавясьціў міграцыйную службу аб атрыманьні ізраільскага пашпарта праз год пасьля гэтага.
Пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне Гозман пакінуў Расею, але вярнуўся ў сярэдзіне чэрвеня. Сваё рашэньне ён называў «маральным, а не палітычным выбарам». У траўні яго ўнесьлі ў рэестар СМІ-«замежных агентаў».