Юрыст і былы адвакат Павал Сапелка лічыць, што працэс над шматдзетнымі бацькамі Зьмітром і Настай Дашкевічамі -- гэта адна з формаў злачынства супраць чалавецтва. Зьмітру прысудзілі 1,5 года калёніі, і 3 гады «хатняй хіміі» — Насьце. Пракурорка Еліскевіч запрасіла па 1,5 года зняволеньня для Зьмітра і Насты Дашкевічаў, нягледзячы на тое, што ў Насты і Зьмітра нядаўна нарадзіўся сын, а старэйшай дачцэ Мары — 8 гадоў, сыну Давіду — 6, дачцэ Магдалене — 3 гады. Працэс вяла судзьдзя Тацяна Пірожнікава. Глядзіце, што азначае «хатняя хімія» для шматдзетнай маці і чаму юрыст Сапелка называе паводзіны пракуроркі і судзьдзі "тэатральным жэстам".