Відэазапісы зьявіліся ў сацыяльных сетках, калі жанчыны — а ў некаторых выпадках і мужчыны — выказвалі сваю апазыцыю іранскаму закону, які абавязвае жанчын насіць хіджаб у грамадзкіх месцах. На некаторых відэазапісах было відаць, як жанчыны пакідаюць гэтыя элемэнты адзеньня на вуліцы і выкідаюць іх.
Некаторыя жанчыны зьяўляліся ў грамадзкім транспарце і ў крамах без хіджаба, а некаторыя пісалі пра асабісты досьвед або дзяліліся сваімі назіраньнямі аб хіджабе.
Іранскае дзяржаўная тэлевізія 12 ліпеня паказала відэа да Дня хіджаба і цнатлівасьці, на якім 13 жанчын у зялёных хіджабах і доўгіх белых халатах танчаць пад апавяданьне, у якім цытуюцца вершы з Карана і падкрэсьліваецца важнасьць таго, каб жанчыны былі ў хіджабах. У сацыяльных сетках відэа сустрэлі з кпінамі.
Паўафіцыйнае інфармацыйнае агенцтва Fars паведаміла, што некалькі чалавек былі арыштаваныя 11 ліпеня за пратэсты супраць нашэньня хіджаба, які стаў абавязковым у грамадзкіх месцах для іранскіх жанчын і дзяўчат, старэйшых за 9 гадоў, пасьля Ісламскай рэвалюцыі 1979 году.