Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Капітуляцыйных пагадненьняў ня будзе». Міністар абароны Ўкраіны назваў тры варыянты завяршэньня вайны


Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў
Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў

Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў назваў верагодныя, на ягоную думку, сцэнары завяршэньня вайны. Пра гэта ён расказаў падчас канфэрэнцыі Forbes «Будуем разам».

  • «Першы сцэнар будзе прыкладна такі ж, як і быў: „добрая воля“ расейцаў, пра якую яны заявілі, калі ўцякалі з Кіеўшчыны, Чарнігаўшчыны, Сумшчыны і вострава Зьмяінага. Я думаю, што ён будзе падзелены на некалькі ланцужкоў. Спачатку мы выйдзем на пазыцыі да 24 лютага бягучага году. Далей пойдуць размовы пра статус раней акупаваных Данецкай і Луганскай абласьцей і Крыму. І мы будзем весьці гэтыя перамовы за сталом з нашымі магутнымі партнэрамі. Ні Менску-3, ні капітуляцыйных пагадненьняў ня будзе, і з руляй каля скроні ніхто ня будзе весьці перамовы», — сказаў ён.
  • Другі варыянт, паводле міністра, — паступовае зьнішчэньне праціўніка: «вайна рэсурсаў супраць рэсурсаў».

«Сьвет паверыў, што мы з вамі можам перамагчы, і мы ўжо перамагаем. Уявіце, які рэсурс яны выкідваюць, а прасунуліся на дзясяткі кілямэтраў. Таму другі варыянт перамогі можа быць не такі хуткі. Не да канца гэтага году, а, магчыма, на пачатку наступнага, але я бачу гэта так», — дадаў ён.

  • Трэці магчымы сцэнар заканчэньня вайны, як лічыць Рэзьнікаў, больш драматычны для РФ.

«Развал Расейскай Фэдэрацыі — гэта парад сувэрэнітэтаў на некалькі розных суб’ектаў — Татарстан, Башкартастан і гэтак далей. Мы з вамі абавязкова гэта ўбачым пры жыцьці, але гэта крыху доўгатэрміновая гісторыя», — сказаў украінскі міністар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG