Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белпошта» ўводзіць камісію ў 15% за выдачу гатоўкі пры выплаце міжнародных пераводаў. Але ёсьць выключэньні


З 4 ліпеня РУП «Белпошта» ўводзіць плату за выдачу і пералік наяўных грашовых сродкаў пры выплаце ўваходных міжнародных паштовых грашовых пераводаў у касах аддзяленьняў і дома ў памеры 15% ад сумы пераводу, паведамілі БелТА ў «Белпошце».

Плату ня будуць спаганяць толькі пры выплаце міжнародных пераводаў па сацыяльна значных негандлёвых плацяжах пры ўмове прад’яўленьня атрымальнікам міжнароднага пераводу арыгіналу дакумэнта або яго копіі, заверанай у вызначаным заканадаўствам парадку, які пацьвярджае прыналежнасьць міжнароднага пераводу да такіх плацяжоў.

Да сацыяльна значных плацяжоў адносяцца:

  • Пераводы пэнсій, алімэнтаў, дзяржаўных дапамог, выплат і кампэнсацый, уключаючы выплаты ў кампэнсацыі шкоды, прычыненай работнікам калецтвам, прафэсійным захворваньнем ці іншым пашкоджаньнем здароўя, зьвязаным з выкананьнем працоўных абавязкаў.
  • Сумы, якія выплачваюцца на падставе прысудаў, рашэньняў, пастановаў судовых і сьледчых органаў.
  • Плацяжы, зьвязаныя са сьмерцю грамадзян (транспартныя выдаткі і выдаткі па пахаваньне).
  • Плацяжы па кампэнсацыі выдаткаў судовым, сьледчым, арбітражным, натарыяльным і іншым праваахоўным органам, а таксама дзяржаўнага мыта ў справах, якія разглядаюць гэтыя органы.
  • Перавод грашовых кампэнсацый ахвярам палітычных рэпрэсій, чальцам іх семʼяў і спадчыньнікам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG