«Усе гэтыя выданьні здольныя нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам нашай краіны», — заяўляе Мінінфарм.
Сярод іншых у «Сьпіс друкаваных выданьняў, якія зьмяшчаюць інфармацыйныя паведамленьні і (або) матэрыялы, распаўсюд якіх здольны нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь», унесеныя «Сучасная энцыклапедыя для дзяўчынак» беларускіх аўтарак Кацярыны Дзянісавай і Марыны Ментусавай.
Пад забарону, як піша Вясна, трапілі выданьні «Украiнская ноч вельмi асабiстыя гiсторыi рэвалюцыi» і «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» Аляксандра Лукашука. Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Кастрычніцкага раёну Менску 23 траўня.
У пералік уключаны раман амэрыканскага пісьменьніка грэцкага паходжаньня Джэфры Яўгенідыса «Сярэдняя пол», які атрымаў Пулітцэраўскую прэмію 2003 году, і «Дэманічныя жанчыны» аўстрыйскага пісьменьніка XIX стагодзьдзя Леапольда фон Захер-Мазаха.
Абменьвацца сьпісамі «экстрэмісцкай літаратуры» прапанаваў Беларусі і Расеі 26 траўня намесьнік міністра інфармацыі Беларусі Дзяніс Язерскі на ХХ Пецярбурскім міжнародным кніжным салёне. Паводле яго слоў, «зацікаўленасьць тут павінна быць узаемнай, а супраца самай шчыльнай» у барацьбе з «продажам кніг, якія могуць нэгатыўна ўплываць на чытачоў».
Чыноўнік гаварыў пра недапушчэньне рэалізацыі выданьняў, у зьмесьце якіх ёсьць «элемэнты дэструктыўнага маральна-псыхалягічнага і культурнага ўзьдзеяньня на грамадзтва, перш за ўсё дзяцей і моладзь».
Аб масавым паступленьні з Расеі «вялікай колькасьці літаратуры», якая «можа быць аднесена да экстрэмісцкай», заявіў у лістападзе летась міністар інфармацыі Беларусі Марат Маркаў. Такая літаратура, паводле яго слоў, «проста супярэчыць нашым нацыянальным інтарэсам». 15 траўня ў сувязі з крымінальнай справай у Расеі супраць супрацоўнікаў выдавецтва «Эксмо» ў справе аб «экстрэмізьме», Міністэрства інфармацыі Беларусі запатрабавала ад распаўсюднікаў кніг «правесьці рэвізію друкаваных выданьняў, якія рэалізуюцца».
Цяпер у сьпісе забароненых кніг у Беларусі больш за 110 пазыцый, некаторыя кнігі таксама знаходзяцца ў сьпісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў», які ўвесь час папаўняецца.

Форум