Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэрам эўрапейскіх сталіц па відэасувязі званіў фальшывы мэр Кіева — выкарыстоўвалася тэхналёгія deepfake.


Мэр Кіева, былы чэмпіён сьвету ў боксе Віталь Клічко
Мэр Кіева, былы чэмпіён сьвету ў боксе Віталь Клічко

Мэры некалькіх эўрапейскіх сталіц сталі ахвярамі падману, атрымаўшы відэатэлефанаваньні нібыта ад мэра Кіева Віталя Клічко — брытанскае выданьне Guardian паведамляе, што выкарыстоўвалася тэхналёгія deepfake.

«Не было знакаў, што відэаканфэрэнцыя праводзіцца не з сапраўдным чалавекам,» — гаворыцца ў паведамленьні офісу мэра Бэрліну Францыскі Гіфэй.

Guardian піша, што размова працягвалася каля 15 хвілін і фальшывы «Клічко» пачаў казаць, што ўкраінскія ўцекачы падманваюць нямецкую дзяржаву ў пытаньні ільготаў і што іх трэба вярнуць ва Украіну. У Гіфэй зьявіліся падазрэньні, а калі размова перарвалася, яна зьвязалася з амбасадарам Украіны ў Нямеччыне. Той, у сваю чаргу, зьвязаўся з уладамі Кіева і высьветліў, што на сувязі быў не сапраўдны Клічко.

Паведамляецца пра падобныя ж размовы «Клічко» з мэрамі Мадрыду і Вены.

Deepfake (глыбокая падробка) мяняе выгляд чалавека ў рэжыме рэальнага часу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG