Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Microsoft адключыў загрузку вэрсій Windows 10 і 11 для жыхароў Беларусі і Расеі


Офіс кампаніі Microsoft ля Парыжу
Офіс кампаніі Microsoft ля Парыжу

Кампанія Microsoft адключыла карыстальнікам зь Беларусі і Расеі магчымасьць спампаваць Windows 10 і Windows 11, а таксама некаторыя іншыя прадукты.

Пры спробе спампаваць з сайта Microsoft апэрацыйную сыстэму карыстальнік бачыць памылку 404 (файл або дырэкторыя ня знойдзеныя), паведамляе сайт Officelife.

З уключаным VPN загрузка пачынаецца.

Пазьней наведнікі тэлеграм-каналаў паведамілі, што ў некаторых карыстальнікаў Media Creation Tool спампоўваецца і без УПН. А вось праграма-памочнік па абнаўленьні з Windows 10 да Windows 11 – не.

  • Windows – самая папулярная настольная апэрацыйная сыстэма ў сьвеце. Як паведамляе CNews, у траўні 2022 гады Windows займала 75,54% сусьветнага рынку супраць 14,98% у macOS кампаніі Apple.
  • Карпарацыя Microsoft абвясьціла аб прыпыненьні продажу тавараў і паслуг у Расеі з прычыны ваеннай «спэцапэрацыі» ва Ўкраіне яшчэ 4 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG