Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крывавы жнівень 2020-га. Прэм’ера другога сэзону падкаста доктара Мартава «На вайне з COVID-19»


Другі сэзон падкаста доктара Ўладзімера Мартава прысьвечаны другой хвалі каранавірусу ў Беларусі. Яна супала зь мірнай рэвалюцыяй, якая распачалася пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і брутальных рэпрэсій уладаў.

Мэдыкі Беларусі сталі значнай і заўважнай часткай мірнага пратэсту.

Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў шмат гадоў быў загадчыкам аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі. Адным зь першых у Беларусі ён адкрыта расказаў пра рэальную сытуацыю з каранавірусам. Вясной 2021 году зь лекарам не працягнулі кантракт, бо ён адкрыта гаварыў аб праблемах у мэдыцыне і ў краіне. У лютым 2022 году доктара арыштавалі на 7 сутак за бел-чырвона-белы сьцяжок на аватарцы ў Фэйсбуку.

Прапануем першы эпізод другога сэзону падкаста Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19».

Некалькі фрагмэнтаў

  • «Жнівень 2020 году разьвярэдзіў старыя раны. Я ўжо даўно не хадзіў на выбары, ня бачыў у гэтым сэнсу. Як я аказаўся пасаромлены! Аднак далейшыя падзеі пасьля 9 жніўня шакавалі!»
  • «Дзякуючы актыўнасьці маіх калегаў нечакана высьветлілася, што мэдыкі ў Беларусі — гэта сіла, такі вось своеасаблівы „пралетарыят XXI стагодзьдзя“. Лёзунгу „Мэдыкі супраць гвалту“ нічога роўнага па сэнсе супрацьпаставіць было нельга».
  • «14 верасьня мяне асабіста (!) запрасілі ў Менск на сустрэчу з Д. Л. Піневічам. Ён задумаў пагаварыць з так званымі „мэдыкамі з актыўнай жыцьцёвай пазыцыяй“. Сустрэчу можна назваць гістарычнай безь перабольшаньня».
  • «У цэлым жа ўражаньне ад наведваньня Менску ў сярэдзіне верасьня 2020 году засталося гнятлівае: акупаваны горад, поўны ўзброеных людзей, асабліва ў раёне БелМАПА — там побач некалькі ВНУ, моладзь... Я ўздыхнуў свабодна, толькі калі „асабісты кіроўца“ вывез мяне за межы Менску».

Наўпроставы лінк

У другім эпізодзе другога сэзону падкаста доктара Мартава «На вайне з COVID-19», які выйдзе 23 чэрвеня, вы пачуеце:

  • У Віцебскі шпіталь хуткай дапамогі прызначылі новага галоўнага лекара
  • На ўваходзе ў адміністрацыю шпіталя зьявіўся кодавы замок
  • Бухгальтэрыя і папяровая праца сталі займаць ільвіную частку працоўнага часу ў рэанімацыі
  • З пачаткам другой хвалі каранавірусу шпіталь хуткай дапамогі становіцца «хабам», цэнтрам-разьмеркавальнікам
  • Што рабіць, калі рэанімацыя на чацьвёртым паверсе, а ліфт змантавалі толькі да трэцяга

Першы сэзон падкаста «Доктар Мартаў. На вайне з COVID-19» слухайце ТУТ

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабоды можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыёплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці ў душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG