Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску судзяць галоўную рэдактарку «Новага часу» Аксану Колб. Пракурор просіць 2,5 года «хіміі»

абноўлена

Аксана Колб
Аксана Колб

Працэс праходзіць у судзе Цэнтральнага раёну Менску, першае пасяджэнне прызначылі на 10:30, судзьдзя — Дзьмітры Карсюк.

​Аксане Колб ставяць у віну ўдзел у шэсьці 16 жніўня 2020 году. Прысутнічае прадстаўнік «Менсктрансу». Аксана віну цалкам прызнала, паведамляе тэлеграм-канал газэты «Новы час». Суд перайшоў да допыту абвінавачанай.

Таксама «Новы час» адзначае, што «Менсктранс» падаў да Колб пазоў на 5 980 рублёў за «перакрыцьцё дарог». Аксана сваю віну ў гэтым прызнала часткова. Журналістка сьцьвярджае, што знаходзілася на праезнай частцы ўсяго некалькі хвілін.

Пазьней стала вядома, што пракурор заявіў хадайніцтва аб правядзеньні разгледжаньня пратаколу сьледчых дзеяньняў і пісьмовых доказаў у закрытым паседжаньні. У выніку судзьдзя хадайніцтва задаволіў.

Пасьля 14-й гадзіны ў судзе пачаліся спрэчкі бакоў. Пазьней пракурор заявіў, што лічыць віну Колб даказанай і папрасіў для яе 2,5 года «хіміі».

Выданьне адзначыла, што прадстаўнікам амбасадаў Швэцыі, Чэхіі і Нямеччыны, якія прыехалі на працэс, каб падтрымаць Аксану Колб, не дазволілі прысутнічаць на паседжаньні. Дыпляматаў не пусьцілі ў будынак суду, таму яны вымушаны былі зьехаць.

Аксану Колб затрымалі 20 красавіка 2022 году. Ёй выставілі абвінавачаньне паводле арт. 342 ч. 1 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і пакінулі пад вартай. Яе прызналі палітычнай зьняволенай.

Аксана Колб у журналістыцы працуе з другой паловы 1990-х, была ў газэце «Згода», затым у «Новым часе». Яна ўзначаліла выданьне ў 2015 годзе пасьля сьмерці заснавальніка газэты Аляксея Караля.

«Новы час» быў апошнім беларускім выданьнем, на якое можна было падпісаць у турме і якое маглі чытаць палітвязьні. Наклад газэты дасягаў 7 тысяч асобнікаў. Але «Белсаюздрук» разарваў дамову на распаўсюд, а ў жніўні 2021 году друкарні адмовіліся друкаваць газэту. Пазьней улады заблякавалі сайт выданьня.

Нягледзячы на ціск на журналістаў, допыт у СК у кастрычніку 2021 года Аксана Колб прынцыпова вырашыла застацца ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG