Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволеных сёстраў-студэнтак пакаралі «хіміяй» за ўдзел у пратэстах 2020 году


Суд Заводзкага раёну Менску 1 чэрвеня асудзіў палітзьняволеных сёстраў-студэнтак Яну і Тацяну Барысовіч на 2,5 і 3 года абмежаваньня волі адпаведна з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Справу разглядаў судзьдзя Алег Каляда. Суд над студэнткамі пачаўся напярэдадні і працягнуўся два дні.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, сёстры былі затрыманыя 22 лютага 2022 году. Да суду яны знаходзіліся ў СІЗА № 1 Менску.

Дзяўчатам выставілі абвінавачаньне паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Меўся на ўвазе ўдзел у адной з акцый пратэсту, якія адбываліся ў Менску пасьля выбараў 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG