«Цяпер аплаціць пакупкі можна звычайнай дэбэтавай, карпаратыўнай або крэдытнай карткай Visa або Mastercard», — адзначылі ў прэс-службе банку.
У той жа час у банку папярэдзілі, што пры аплаце пакупак за мяжой банк, які абслугоўвае краму, «можа адхіліць трансакцыю», калі не працуе з карткамі, выпушчанымі ў Беларусі.
7 красавіка беларускі «Альфа-Банк» заявіў, што яго не закранаюць уведзеныя ЗША абмежаваньні ў дачыненьні да акцыянэра — аднайменнага банку ў Расеі. Падкрэсьлівалася, што беларускі банк – гэта «асобны бізнэс у складзе міжнароднага кансорцыюму», супраць яго «якіх-небудзь абмежаваньняў ня ўводзілі». Разам з тым 27 красавіка банк паведаміў, што прыпыняе міжнародныя пераводы ў далярах з 6 траўня.
На пачатку траўня банк таксама паведаміў пра магчымае адключэньне сваіх картак Visa і Mastercard за мяжой «з прычыны пазыцыі амэрыканскіх банкаў».
- «Альфа-Банк» у Беларусі працуе з 1999 году (да лістапада 2008 году — «Банк міжнароднага гандлю і інвэстыцый»). Асноўныя акцыянэры — расейскі «Альфа-Банк» (55,07% акцый) і кампанія ABH Belarus Limited (44,81% акцый).