Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пляцоўка Farfetch купіла беларускі стартап для віртуальнай прымеркі адзеньня за $29,4 млн


Ілюстрацыя
Ілюстрацыя

Угоду па продажы Wannaby Inc закрылі 5 красавіка 2022 году, гэта вынікае з справаздачнасьці Farfetch за першы квартал.

«Мы закрылі ўгоду, над якой працавалі год, нават у такі няпросты час», — сказаў Forbes Аляксей Губараў, сузаснавальнік вэнчурнай кампаніі Palta (экс-Haxus), якая валодала Wanna.

У камандзе Wanna сёньня каля 80 чалавек, пасьля ўгоды яны сталі супрацоўнікамі Farfetch. У менскім офісе, па дадзеных ПВТ, працавалі звыш 60 чалавек. Яшчэ ў 2020 годзе СЕА кампаніі Сяргей Архангельскі расказваў dev.by, што кампанія рэлякуе ахвочых. Сёньня, мяркуючы па Linkedin, супрацоўнікаў у Менску не засталося, яны працуюць зь Літвы, Польшчы, Кіпру.

Wannaby запусьцілі ў 2017 годзе Юры і Аляксей Мельнічкі. Стартап займаецца распрацоўкамі ў сфэры AR-commerce — «шопінг у дапоўненай рэальнасьці». Галоўныя прадукты — праграмы для віртуальнай прымеркі касмэтыкі (Wanna Nails) і красовак (Wanna Kicks).

Увесну 2018 году стартап прыцягнуў 2 млн даляраў інвэстыцый ад Bulba Ventures і Haxus. У 2020 годзе Bulba Ventures і Haxus абмяняліся долямі ў двух стартапах — OneSoil і Wannaby. Партнэры інвэстфонду Юры Мельнічак і Андрэй Аўсіевіч перасталі быць акцыянэрамі ТАА «Вонабай», асноўным уласьнікам стаў Haxus.

Farfetch — онлайн-пляцоўка для продажу адзеньня, абутку, аксэсуараў прэміюм-брэндаў па ўсім сьвеце. Плятформа ўжо выкарыстоўвае тэхналёгіі Wanna у такіх катэгорыях, як красоўкі, аксэсуары і касмэтыка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG