Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся разгляд справы аб банкруцтве Menu.by, суд прызначыў у кампанію антыкрызіснага кіраўніка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Эканамічны суд Менску пачаў вытворчасьць у справе аб эканамічнай неплатаздольнасьці ТАА «МенюБай».

У сьнежні летась служба дастаўкі Menu.by, якой кіравала кампанія, спыніла працу. Тады паведамлялася, што пачаўся працэс яе ліквідацыі, піша reform.by.

У пастанове суду гаворыцца, што ТАА «МенюБай» зьвярнулася з заявай аб прызнаньні яго банкрутам. Сярод абавязаньняў беларускай кампаніі згадваюцца пазыка ў памеры 1,8 млн даляраў перад Menu Group (UK) Limited. Пры гэтым агульны памер актываў ТАА складае 136,6 тысячы рублёў (55,5 млн даляраў).

Суд вырашыў адкрыць конкурсную працэдуру і прызначыць антыкрызісным кіраўніком у справе ТАА «Капітал Дыялёг».

Судовы разбор у справе прызначылі на 11 жніўня.

Menu.by — служба дастаўкі ежы ў Беларусі, якая ўваходзіць у міжнародную кампанію Menu Group з праектамі ў Армэніі. Menu Group працавала з 2015 году, а яе праекты былі лідэрамі на лякальных рынках, у тым ліку ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG