Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каманда Ціханоўскай накіравала ў ЭЗ для ўключэньня ў санкцыйныя сьпісы пералік дэпутатаў, якія галасавалі за «расстрэльныя» папраўкі


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, архіўнае фота
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, архіўнае фота

Пра гэта паведамляецца ў Тэлеграм-канале дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай:

Ціханоўская:

«Сёньня ў Беларусі падпісаны ўказ аб сьмяротным пакараньні за „замах на акт тэрарызму“ — у той жа дзень, калі ў Беларусі зьявілася навіна аб магчымай забароне прадаваць „1984“ Оруэла. У будучай Беларусі, калі мы будзем узгадваць гэты час, будзе складана паверыць у тое, што ўсё гэта з намі сапраўды адбывалася.

Оруэл у гэтай кнізе добра вызначыў адзінае, на што можа спадзявацца Беларусь пры Лукашэнку. Ён сказаў так: „Калі вам патрэбен вобраз будучыні, уявіце сабе бот, які топча твар чалавека — вечна“».

Ня ведаю, ці зьяўляецца Беларусь лідэрам па колькасьці „тэрарыстаў“ на душу насельніцтва, але наша краіна сапраўды лідэр па тым, колькі цудоўных і таленавітых людзей названы гэтым словам. Таму што „тэрарыстамі“ для рэжыму зьяўляюцца журналісты, праваабаронцы, мэдыкі, рабочыя — і многія іншыя сумленныя і прыстойныя людзі. І ўсе як адзін — апанэнты Лукашэнкі.

Такія ж, як Юры Захаранка, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Зьміцер Завадзкі, якія зьніклі ў 1999–2000 гадах. І калі вы выйдзеце на вуліцу і спытаеце беларусаў, што зь імі адбылося, то зразумееце, што ёсьць грамадзкі кансэнсус: яны страцілі жыцьцё на загад Лукашэнкі.

Каб можна было забіваць людзей проста за іншую думку, зараз сьмяротнае пакараньне распаўсюджваецца на тых, хто „меў намер“ учыніць акт тэрарызму. Лукашэнка праз дэпутата Нацыянальнага Сходу Марыну Лянчэўскую проста вырашыў навесіць бірку „законнасьці“ на палітычныя забойствы.

.

Я ня проста так называю гэтае імя. Бо ў сталым грамадзтве, да якога мы імкнёмся, кожны павінен разумець адказнасьць за дзеяньні, які ён робіць. Лукашэнка — злачынца і дыктатар, але ён ня змог бы так доўга мучыць беларускі народ, калі б атачэньне не дапамагло яму ў гэтым.

Так, у яго няма будучыні, ён ведае, што ідзе на дно. А вось усіх людзей, якія выконваюць злачынныя загады і прымаюць жахлівыя законы, чакае вельмі няпростая будучыня. Мы ўжо падалі Эўразьвязу для наступнага сьпісу санкцыяў пералік так званых дэпутатаў, якія выступілі ў падтрымку гэтага закону і прагаласавалі за яго. Бо гэтыя людзі і ёсьць той самы бот, якім Лукашэнка гадамі таптаў твар нашага народу. І ў гэтага бота хутка ня будзе гаспадара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG