Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшлі з-за кратаў дзьве валянтэркі фонду «Страна для жизни»


Марына Дуброўская (зьлева) цяпер пад хатнім арыштам, Антон Сташэўскі за кратамі, Юлія Сырых выйшла пад падпіску аб нявыезьдзе.
Марына Дуброўская (зьлева) цяпер пад хатнім арыштам, Антон Сташэўскі за кратамі, Юлія Сырых выйшла пад падпіску аб нявыезьдзе.

За кратамі застаецца валянтэр Антон Сташэўскі.

Стала вядома, што 6 траўня выйшлі з-за кратаў пад падпіску аб нявыезьдзе валянтэркі фонду «Страна для жизни» Тацьцяна Астоўская і Юлія Сырых. Як паведаміла заснавальніца ініцыятывы dissidentby Марына Касінерава, артыкул абвінавачваньня ім быў зьменены. За кратамі застаецца валянтэр Антон Сташэўскі.

Затрыманая ў адзін дзень зь імі давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай падчас выбарчай кампаніі 2020 году Марына Дуброўская знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Усіх чацьвярых затрымалі 9 ліпеня 2021 году і абвінавацілі ў «фінансаваньні экстрэмісцкага фармаваньня». Па гэтым артыкуле пагражае да 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG