Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волю выйшлі два палітвязьні з Маладэчна


Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» у сваім тэлеграм-канале

Палітзьняволенных маладэчанцаў Дзьмітрыя Карабейніка і Рыгора Саладоўнікава затрымалі 22 лістапада 2020 года. Іх абвінавацілі ў перакрыцьці вуліцы Вялікі Гасьцінец у Маладэчне з расьцяжкай «Пакуль у краіне беззаконьне, супраціў — наш доўг».

31 сакавіка 2021 году Дзьмітрыю і Рыгору прысудзілі па 1 году і 6 месяцаў «хіміі».

У канцы ліпеня 2021 году Карабейнік быў накіраваныя для адбыцьця тэрміну ў папраўчую ўстанову № 6, а Саладоўнікаў — у папраўчую ўстанову № 17.

Днямі палітвязьні выйшлі на волю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG