Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога міжнароднага сакратара Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) асудзілі на 1,5 года калёніі


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Суд Ленінскага раёна Менска 14 траўня прыгаварыў былога міжнароднага сакратара Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Уладзімера Севярына да 1,5 года калёніі агульнага рэжыму, паведамляе прэс-служба партыі.

Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 342 КК (навучаньне або іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, роўна як і фінансаваньне або іншае матэрыяльнае забесьпячэньне такой дзейнасьці).

Севярына затрымалі 21 кастрычніка 2021 года. Да сярэдзіны сьнежня ўтрымліваўся ў сьледчым ізалятары Камітэта дзяржбясьпекі ў межах крымінальнай справы аб тэрарызьме. Потым абвінавачаньне перакваліфікавалі на арт. 342 КК, пасьля чаго мужчыну перавялі ў менскі сьледчы ізалятар № 1 на вул. Валадарскага.

Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG