Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць Аліны Кабаевай, якую называюць грамадзянскай жонкай Пуціна


Уладзімір Пуцін і Аліна Кабева, 2004 год
Уладзімір Пуцін і Аліна Кабева, 2004 год

Асабістае жыцьцё расейскай алімпійскай чэмпіёнкі Аліны Кабаевай часта зьвязваюць з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. Паводле зьвестак СМІ, яна можа быць маці траіх ягоных дзяцей.

Міністэрства замежных спраў Вялікай Брытаніі заявіла, што ўнесла ў свой санкцыйны сьпіс алімпійскую чэмпіёнку па мастацкай гімнастыцы Аліну Кабаеву.

Акрамя Кабаевай, у новы брытанскі санкцыйны сьпіс увайшлі бабуля Кабаевай Ганна Зачапліна, былая жонка Пуціна Людміла Ачарэтная і некалькі сваякоў Пуціна, якіх кіраўніца МЗС Брытаніі Ліз Трас назвала ягонымі «кашалькамі».

Да 2014 году Кабаева была дэпутатам расейскай Дзярждумы, а цяпер узначальвае раду дырэктараў «Нацыянальнай мэдыя групы».

Пра блізкасьць Кабаевай да прэзыдэнта Расеі апошнім часам узгадвалі многія заходнія СМІ, сьцьвярджаючы, што яна зьяўляецца маці дваіх сыноў Пуціна, якія нарадзіліся ў 2015 і 2019 гадах, адзін зь іх — у Швайцарыі.

The Wall Street Journal са спасылкай на ананімныя крыніцы пісала таксама, што Рада нацыянальнай бясьпекі ЗША нядаўна спыніла ўвядзеньне санкцый супраць Кабаевай, асьцерагаючыся рэакцыі з боку прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і далейшага абвастрэньня адносін з Расеяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG