Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-пракурора Бабака, які выступіў супраць гвалту сілавікоў, асудзілі на 4 гады калёніі


Яўген Бабак
Яўген Бабак

Раней Яўген Бабак быў памочнікам пракурора Першамайскага раёну сталіцы, але ня стаў мірыцца з гвалтам сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў.

Працэс пачаўся 11 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе. Пра вынясеньне прысуду паведаміла Наша ніва.

Судзьдзя — Валянціна Зянькевіч. Абвінаваўца на судзе — Аліна Касьянчык. Бабак атрымаў 4 гады калёніі.

Яўгена Бабака прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — ч. 1 арт. 342 (групавыя дзеяньні, якія парушаюць грамадзкі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальваньне варожасьці).

У жніўні 2020-га Бабак пачаў праверку людзей у форме ДАІ, якія пабілі байкераў у менскім Уруччы ўначы 11 жніўня. Аднак начальства спыніла праверку, а самога Бабака прымусілі звольніцца.

10 чэрвеня 2021 году кватэру экс-пракурора разграмілі пры ператрусе, а самога яго арыштавалі — сьпярша быў адміністрацыйны арышт, а потым пачалі крымінальную справу.

На пачатку працэсу пракурор Касьянчык заявіла хадайніцтва, каб зрабіць пасяджэньне закрытым, бо ў матэрыялах справы маецца інфармацыя з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў. Перад закрыцьцём працэсу Яўген пасьпеў пацікавіцца курсам рубля і паіранізаваць, што незадоўга да затрыманьня плянаваў пераехаць у Кіеў. Таму цяпер лічыць, што пакуль можна і пасядзець, бо іначай давялося б ваяваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG