«Здароўе больш-менш нармальнае, выпісаўся з бальніцы, пакуль дома. У мяне было падазрэньне на інсульт, — сказаў Аляксандар Бухвостаў Радыё Свабода. — Чорт яго ведае, у якасьці каго цяпер праходжу. Здаецца, сьведкі, дакладна сказаць не магу, бо толькі што выйшаў з бальніцы. Незразумела, тым больш у краіне выходныя дні, але, хутчэй за ўсё, сьведка».
Аляксандар Бухвостаў — вядомы дзеяч незалежнага прафсаюзнага руху яшчэ з пачатку 1990-х, у 1993–2004 гадах ён быў старшынём Беларускай партыі працы, пакуль яе не закрылі ўлады.