Зьміцер вылучаўся ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад партыі БНФ у 2019 годзе. Сёлета ў студзені Касьпяровіча дэпартавалі з Расеі ў Польшчу, дзе ён жыў апошнім часам.
Цяпер, відаць, Зьміцер вярнуўся ў Беларусь, дзе яго і затрымалі. Падрабязнасьці і прычыны затрыманьня высьвятляюцца.
У 2006 годзе Касьпяровіч вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на будынку Менгарвыканкаму. За гэта яго асудзілі паводле арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэксу на пяць месяцаў арышту.