Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бучы сярод загінулых знайшлі далёкага сваяка Аляксея Навальнага


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Жыхар гораду Буча Кіеўскай вобласьці Ільля Навальны, якога знайшлі расстраляным у брацкай магіле сярод сотняў іншых ахвяраў, аказаўся далёкім сваяком расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага.

Пра гэта BBC News Украіна паведаміў іх агульны сваяк, стараста вёскі Новае Залесьсе Павал Навальны.

«Так, Ільля быў далёкім сваяком Аляксея, ёсьць агульны прадзед», — паведаміў Павал Навальны.

Сам Павал — траюрадны брат расейскага апазыцыянэра. Паводле яго, іншыя, значна бліжэйшыя сваякі Навальнага, падчас расейскай акупацыі Кіеўскай вобласьці не пацярпелі.

Вядома, што ў апазыцыянэра Аляксея Навальнага ёсьць украінскія карані і сваякі ў Кіеўскай вобласьці.

Раней выданьне Bild пісала, што расейскія вайскоўцы, знаходзячыся ў Бучы, застрэлілі мясцовага жыхара Ільлю Навальнага. Каля цела знайшлі разгорнуты пашпарт. Экспэрты вызначылі, што ў яго кулявыя раненьні ў грудзі і галаву. Выказваліся здагадкі, што Ільлю Навальнага забілі менавіта праз прозьвішча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG