Калі расейскамоўны беларус хоча патлумачыць, чаму ён дагэтуль не перайшоў на беларускую мову ці хаця б не спрабуе, то найчасьцей гучыць аргумэнт: “Так исторически сложилось». Ня толькі гэтае апраўданне ня мае пад сабой грунту, але і многія іншыя.
Само па сабе нічога «исторически не сложилось». Бяда беларусаў са сваёй мовай – гэта вынік мэтанакіраванай палітыкі цягам стагодзьдзяў.
Зьміцер Гурневіч тлумачыць, як гэта адбывалася.