Лінкі ўнівэрсальнага доступу

VPN-сэрвісы дадуць бясплатны доступ да заблякаваных у Расеі выданьняў


VPN-сэрвісы AmneziaVPN, Proton і HighLoad VPN вырашылі даць бясплатны доступ да заблякаваных у Расеі выданьняў і некамэрцыйных арганізацый.

Пра гэта паведамляе «Роскомсвобода».

У сьпіс мэдыяў, якія падтрымліваюцца сэрвісамі, уваходзяць заблякаваныя ў Расеі Facebook, Instagram, Twitter, «Медыязона», а таксама прызнаныя «замежнымі агентамі» ды іншыя расейскія і замежныя СМІ.

З 24 лютага 2022 году, калі расейскія ўлады пачалі ўзброенае ўварваньне ва Украіну, у Расеі былі заблякаваныя «Настоящее Время», Радыё Свабода, «Крым. Реалии», Голас Амэрыкі, New Times, «Тайга.инфо», «Медуза», расейская служба BBC, Deutsche Welle і іншыя.

26 сакавіка ў рэестр забароненых СМІ ўнесьлі таксама сайты службаў Радыё Свабода ў Казахстане, Таджыкістане і Туркмэністане. Блякаваньне ў Расеі зазналі таксама замежныя СМІ — сетка навінавых інтэрнэт-выданьняў у краінах Балтыі Delfi, беларускае незалежнае выданьне Zerkalo.io, а таксама радыёстанцыя Deutsche Welle і тэлеканал Euronews.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG