Як ва Ўкраіне ставяцца да Беларусі і беларусаў у часе вайны? Ці нясуць беларусы калектыўную адказнасьць перад украінцамі за тое, што іх рэжым дапамагае Расеі? Якімі будуць дачыненьні паміж пасьляваеннымі Ўкраінай і Беларусьсю – братэрскімі, прагматычнымі ці варожымі?
Украінскі дыплямат і журналіст пра Беларусь, вайну і Ўкраіну
Пра гэта мы гаворым з украінскім дыпляматам і журналістам, былым дырэктарам Украінскай службы Радыё Свабода і былым прадстаўніком вярхоўнага камісара ААН у справе ўцекачоў у Беларусі, цяперашнім шэф-рэдактарам газэты Kyiv Post Багданам Нагайлам.