Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы масава ўсталёўваюць VPN-сэрвісы


З пачатку вайны ва Ўкраіне і да 1 сакавіка рост загрузкі самых папулярных VPN-аплікацыяў склаў у Расеі больш за 1200%

Паводле інфармацыі рэсурсу Appfigures VPN-аплікацыі сталі самымі папулярнымі ў крамах аплікацыяў App Store і Google Play у Расеі.

VPN-аплікацыі дазваляюць абыходзіць блякіроўку інтэрнэт-рэсурсаў.

У Расеі пасьля пачатку нападу на Ўкраіну былі заблякаваныя сайты шэрагу выданьняў, а таксама сацыяльныя сеткі Facebook i Twitter.

Калі раней расейцы спампоўвалі VPN-праграмы ў сярэднім 10 тысячаў разоў у дзень, то ўжо 1 сакавіка яны былі спампаваныя паўмільёна разоў.

З пачатку вайны ва Украіне і да 1 сакавіка рост загрузкі самых папулярных VPN-аплікацыяў склаў у Расеі больш за 1200 %, жыхары краіны загрузілі іх больш за 1,3 мільёны разоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG