Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны ў Калінкавічах актывіст Аляксандар Елісееў абвясьціў галадоўку


Аляксандар Елісееў
Аляксандар Елісееў

Адміністрацыя ІЧУ не прыняла перадачы для Аляксандра, ён адмовіўся есьці на знак пратэсту.

Аляксандра Елісеева затрымалі 19 лютага, ён абвясьціў галадоўку ў Калінкавіцкім ІЧУ. Там ён адбывае арышт па артыкуле 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Вядома, што адміністрацыя ізалятара адмовілася прымаць для Аляксандра перадачу, таму ён на знак пратэсту адмовіўся ад ежы, паведамляе «Вясна».

17 лютага Елісееў удзельнічаў у «дыялёгавай пляцоўцы» аб рэфэрэндуме, якая праводзілася ў мясцовым аграрна-тэхнічным ліцэі. Там, акрамя чыноўнікаў, былі таксама старшыня Калінкавіцкага райвыканкаму Сяргей Гвозьдзь і дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Калінкавіцкай выбарчай акругі Яўген Адаменка.

Раніцай 19 лютага да Аляксандра дамоў прыехаў кіраўнік аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі Калінкавіцкага РАУС Станіслаў Расошка і сказаў, што супраць яго распачалі справу аб адміністрацыйным правапарушэньні і яму тэба праехаць ва ўпраўленьне. Але з РАУСу Елісееў так і ня выйшаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG