Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што 18 лютага ён з Пуціным абмяркуе далейшыя дзеяньні сумеснай групоўкі войскаў

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Берасьцейскую вобласьць. 21 студзеня 2022
Аляксандар Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Берасьцейскую вобласьць. 21 студзеня 2022

Беларускія і расейскія войскі 17 лютага працягваюць вучэньні «Саюзная рашучасьць – 2022». Цяпер на іх прыехаў Лукашэнка.

З хадой вучэньняў прыехаў азнаёміцца Аляксандар Лукашэнка. Ён прыбыў раніцай 17 лютага на палігон у Асіповіцкім раёне.

Лукашэнка заявіў на Асіповіцкім палігоне, што 18 лютага яны з Пуціным абмяркуюць далейшыя дзеяньні сумеснай групоўкі войскаў, перадае БелТА. Зьбіраецца быць у Расеі два дні, 18 і 19 і плянуе яшчэ яшчэ раз пабываць на манэўрах разам з Пуціным.

«Як мы прымем заўтра рашэньне, так і будзе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка заявіў, што вярнуць вайскоўцаў Беларусі і Расіі ў месцы сталай дыслякацыі можна за суткі, але яны будуць у Беларусі «колькі трэба», паведамляе @rian_ru.

Лукашэнка адзначыў, што амэрыканскае кіраўніцтва камандуе сваімі вайскоўцамі за тысячы кілямэтраў, таму яму не зусім зразумелыя прэтэнзіі аб знаходжаньні расейскіх Узброеных Сіл у Беларусі.

«Прымем рашэньне — выведзем за суткі. Прымем рашэньне месяц — будуць стаяць месяц. Столькі, колькі трэба, будуць знаходзіцца тут Узброеныя Сілы. Гэта наша зямля, наша тэрыторыя. Мы тут працуем, вучымся і будзем далей вучыцца».

Ён таксама паведаміў, што з Расеяй ёсьць дамоўленасьць пакінуць у Беларусі пасля вучэньняў завезеныя боепрыпасы, піша РІА Новости.

«Калі Захад калектыўны здыме Беларусь з мушкі прыцэлу і ня стануць тут пераварочваць, як было ў 2020 годзе, усё будзе законна, акуратна, усё будзе раней, чым яны хочуць. Калі будзеце нас атакаваць, як у 2020 годзе, я буду вечным прэзыдэнтам», — дадаў Лукашэнка.

Акрамя таго, ён заявіў, што няма неабходнасьці ствараць у Беларусі расейскія вайсковыя базы і што «калі Захад працягне атакаваць Беларусь», ён будзе «вечным прэзыдэнтам».

Апрача таго Лукашэнка сказаў, што ён папросіць Расею зрабіць у Беларусі яшчэ адзін вайсковы навучальны цэнтар для асваеньня расейскіх ракет «Іскандэр».

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што рашэньне аб прызнаньні «ДНР» і «ЛНР» будзе «сумесным з Расеяй і ўзаемавыгадным».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG