Філязофскі ўчынак, крайні крок палітвязьня, спроба быць суб'ектам, а не абʼектам у жахлівых умовах ці нешта іншае? Гаворым з паплечнікамі Ўладзімера Мацкевіча – былой жонкай, экспэрткай у галіне адукацыі Сьвятланай Мацкевіч, дырэктарам Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Андрэем Ягоравым і каардынатаркай Беларускай антыядзернай кампаніі Тацянай Новікавай.