Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: Беларуская лыжніца Дар'я Далідовіч уцякла з краіны


Дар'я Далідовіч
Дар'я Далідовіч

Яе бацька заявіў, што Дар'ю пазбавілі права ўдзельнічаць у спаборніцтвах празь ягоныя палітычныя погляды.

Беларуская лыжніца Дарʼя Далідовіч разам зь сямʼёй уцякла з краіны, баючыся рэпрэсій, пасьля таго як яе не дапусьцілі да спаборніцтваў з прычыны палітычных поглядаў яе родных.

Пра гэта паведамілі яна сама і яе бацька.

Цяпер Далідовіч у Польшчы, спадзяецца працягваць там трэніроўкі, паведаміў Reuters яе бацька і трэнэр — былы алімпіец Сяргей Далідовіч. Яны далі інтэрвію празь відэасувязь.

У студзені агенцтва паведаміла, што 17-гадовай Дарʼі забаранілі ўдзельнічаць у спаборніцтвах, што, на думку Сяргея і яго дачкі, было выклікана ягоным удзелам у вулічных пратэстах супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе.

«Дарʼю пазбавілі права ўдзельнічаць у спаборніцтвах, — сказаў яе бацька. — Я ня бачу магчымасьці для працягу яе карʼеры ў Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG