Рада лічыць, што «ў сувязі зь непрадказальнай сытуацыяй у краіне ўдзел каманды зь Беларусі ў Лізе чэмпіёнаў на дадзены момант будзе занадта рызыкоўным для ўсіх уцягнутых бакоў». Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце спаборніцтваў.
У прэс-рэлізе сказана, што адсутнасьць рэгулярных авіязносінаў не дае магчымасьці ўсім удзельнікам спаборніцтваў загадзя плянаваць перамяшчэньні.
Рашэньне тычыцца як нацыянальнага чэмпіянату, так і магчымага пераможцы Кантынэнтальнага кубка зь Беларусі. Нагадаем, што хакейны клюб «Гомель» выйшаў у фінальную стадыю турніру. З прычыны каранавірусу вырашальныя матчы Кантынэнтальнага кубка перанесьлі са студзеня на сакавік 2022 году.
Апошні раз беларускі клюб выступаў у Лізе чэмпіёнаў у сэзоне 2019/2020.