Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі пачалі расьсьледаваньне ў дачыненьні да расейскага тэлеканалу RT


Францускі мэдыярэгулятар Arcom пачаў расьсьледаваньне ў дачыненьні да падачы інфармацыі расейскім тэлеканалам RT France. Аб гэтым паведамляе RT са спасылкай на францускі часопіс Challenges.

«Некалькі асацыяцый паведамілі аб хібах у асьвятленьні крызісаў, такіх як выступы „жоўтых камізэлек“ або сытуацыя ў Сырыі і Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы», — гаворыцца ў матэрыяле францускага часопіса (цытата па RT).

Тэлеканал запытаў тлумачэньні ў рэгулятара, але адказу пакуль не атрымаў. Кіраўнік RT France Ксенія Фёдарава заявіла, што гэта сплянаваная акцыя, бо інфармацыя аб праверцы зьявілася на наступны дзень пасьля забароны вяшчаньня RT у Нямеччыне.

2 лютага стала вядома, што нямецкі мэдыярэгулятар забараніў вяшчаньне RT DE у Нямеччыне праз адсутнасьць ліцэнзіі. Забарона распаўсюджваецца на вяшчаньне праз спадарожнік, інтэрнэт і мабільныя праграмы і ў smart-tv. У адказ расейскія ўлады забаранілі вяшчаньне ў краіне нямецкай мэдыякарпарацыі Deutsche Welle, пазбавілі яе карэспандэнтаў акрэдытацыі і закрылі карпункт у Маскве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG